Сервер Дистанционного Обучения Лицея БГУ

Подача заявлений
Шаноўныя абітурыенты ліцэя БДУ, слухачы падрыхтоўчых курсаў, выпускнікі агульнаадукацыйных устаноў, Ліцэй БДУ прапануе падрыхтоўку на курсах дыстанцыйнага навучання па наступных накірунках:
  1. Матэрыялы ўступных іспытаў «Абітурыент Ліцэя БДУ»
    Гадавыя курсы, якія знаходзяцца ў гэтым раздзеле, уяўляюць сабой поўны збор заданняў уступных іспытаў «Абітурыент ліцэя БДУ» і іх развязанняў за ўвесь перыяд правядзення падобных выпрабаванняў. Дадзеныя курсы могуць быць карысныя пры падрыхтоўцы да ўступных іспытаў у ліцэй БДУ.
  2. Курсы для падрыхтоўкі да паступлення ў Ліцэй БДУ
    Курсы, якія знаходзяцца ў гэтым раздзеле, скіраваны як на слухачоў Вечаровага ліцэя, так і на навучэнцаў, якія жадаюць палепшыць свае веды па выбраным прадмеце (прадметам). Акрамя тэарэтычных і метадычных матэрыялаў, прапанаваных слухачам падрыхтоўчых курсаў «Вечаровы ліцэй», курсы ўтрымліваюць выбраныя заданні ўступных іспытаў «Абітырыент ліцэя БДУ».
  3. Курсы для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ)
    Курсы па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання заснаваны на заданнях, якія выкарыстоўваюцца для падрыхтоўкі навучэнцаў ліцэя БДУ да ЦТ. У гэтыя курсы таксама ўвайшлі заданні падобныя тым, якія прапаноўваліся на рэпетыцыйным тэсціраванні (РТ) ў 2007 – 2010 гг. Усе заданні РТ утрымліваюць падрабязныя рашэнні і адказы. Кожнае тэставае заданне змяшчае каментары выкладчыка. У выніку апрабацыі курсаў дыстанцыйнага навучання (ДН) у 2008-09 навучальным годзе ліцэісты, якія дадаткова навучаліся на курсах ДН, паказалі лепшыя вынікі ў параўнанні з кантрольнай групай навучэнцаў, якія не выкарыстоўвалі дадзеныя курсы для падрыхтоўкі да ЦТ.
Мы спадзяемся, што яны будуць добрай падтрымкай у справе навучання, як прыродазнаўчым, так і гуманітарным дысцыплінам. Нашы курсы маюць прыкладны характар і арыентаваны, ў першую чаргу, на тых вучняў, якія хацелі б атрымаць поўную і вычарпальную інфармацыю аб заданнях уступных іспытаў. Мэта якіх не толькі патрапіць у ліцэй БДУ ці добра здаць цэнтралізаванае тэсціраванне, але і проста палепшыць свае веды.
Усё што неабходна для рэгістрацыі на курсах дыстанцыйнага навучання – гэта стабільнае Інтэрнэт злучэнне і наяўнасць уласнага e-mail, паколькі абмен інфармацыяй паміж Вамі і выкладчыкам вядзецца праз сайт дыстанцыйнага навучання e-lyceum.by і Ваш e-mail. Пераважная большасць курсаў выкладаецца на рускай мове.

Skip courses

Courses

Collapse all
Expand all

Skip КОНКУРС 2012

КОНКУРС 2012

Конкурс на 08.05.2012
Накірунак адукацыі Конкурс
фіз.-мат 7.5
філалагічны 7.0
хім.-бія
6.4
грамадазнаўчы 3.6
Skip Main menuSkip Navigation

Navigation

Сайт Президента Республики Беларусь

Нацаянальны Iнстытут Адукацыi

Министерство Образования

Белорусский Государственный Университет

Skip Calendar

Calendar

Mon Tue Wed Thu Fri Sat Sun
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 Today Воскресенье, 20 Май 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31    
Skip Latest news

Latest news

  • 2 Май, 08:59
    Игорь Николаевич Варакса
    РТ - матэматыка more...
  • 14 Ноя, 06:12
    Игорь Николаевич Варакса
    Дапаможнікі для абітурыентаў 2012 more...
  • 11 Мар, 12:16
    Игорь Николаевич Варакса
    ЛІЦЭЙ БДУ АБВЯШЧАЕ ПРЫЁМ НАВУЧЭНЦАЎ У 10 КЛАСЫ more...
Skip Online users

Online users

(last 5 minutes)
  • Picture of Гость Guest user
Skip Statistics

Statistics