Прыём у 10 класы ліцэя БДУ ажыццяўляцца па выніках двух пісьмовых уступных іспытаў, якія праводзяцца 15 мая і 22 мая 2011года па наступных прадметах:
Кірунак навучання |
Колькасць месцаў |
15 мая |
22 мая |
фізіка - матэматычны |
100 |
матэматыка |
фізіка |
хіміка - біялагічны |
60 |
біялогія |
хімія |
філалагічны |
40 |
руск ая мова і літаратура |
беларуская мова і літаратура |
грамадазнаўчы |
40 |
гісторыя Беларус і (са старажытнага часу да 1945 г.) |
сусветная гісторыя ( XIX век – 1945 г.) |
У ліцэй БДУ маюць права паступаць навучэнцы, якія стала пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і атрымоўваюць у бягучым годзе агульную базавую адукацыю.
Навучанне ў ліцэі БДУ здзяйсняецца на бюджэтнай аснове.
Безуступных іспытаў залічваюцца пераможцы (дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені)заключнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды, якая праводзіцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у бягучым навучальным годзе з улікам кірунку навучання.
Дакументы прымаюцца з 28 сакавіка д а 11 мая 2011 г. уключна .
Навучэнцы, якія паступаюць у ліцэй БДУ, падаюць наступныя дакументы:даведку з фатаграфіяй, завераную пячаткай установы адукацыі; заява на імя дырэктара ліцэяБДУ. Пераможцы заключнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды бягучага года падаюць копіі дыпломаў .
На час конкурснага адбору інтэрнат іншагароднім навучэнцам не даецца.
Тэлефоны для даведак: 209-56-19, 209-56-11.
Адрас: г.Мінск, вул. Ульянаўская, 8.