Бягучым часам вучэбна-адукацыйная ўстанова «ліцэй БДУ» ажыццяўляе падрыхтоўку навучэнцаў на наступных курсах дыстанцыйнага навучання:
  1. Матэрыялы ўступных іспытаў «Абітурыент ліцэя БДУ»
    Гадавыя курсы, якія знаходзяцца ў гэтым раздзеле, уяўляюць сабой поўны збор заданняў уступных іспытаў «Абітурыент ліцэя БДУ» і іх развязанняў за ўвесь перыяд правядзення падобных выпрабаванняў. Дадзеныя курсы могуць быць карысныя пры падрыхтоўцы да ўступных іспытаў у ліцэй БДУ, паколькі, па-першае, пры развязанні заданняў і тэстаў можна ацаніць узровень патрабаванняў да ведаў абітурыентаў, а па-другое, на курсах прадстаўлены заданні, якія адпавядаюць практычна ўсім раздзелам школьнай праграмы. У выпадку наяўнасці цяжкасцей у разуменні рашэнняў ці ў атрыманні дакладных адказаў Вы заўсёды мажліва атрымаць кансультацыю выкладчыка, запытаўшы яго на тэматычных форумах змешчаных у курсе.
    Увага!!! Шматлікія заданні з'яўляюцца заданнямі падвышанай складанасці і могуць быць прыроўнены па цяжкасці знаходжання адказу да заданняў другога і трэцяга этапа рэспубліканскіх прадметных алімпіяд. Таму калі вы не ўпэўнены ў сваіх ведах ці маеце складанасці з засваеннем школьнай праграмы, мы раім звярнуць увагу на курсы па праграме «Вечаровага ліцэя».

    Беларуская мова i лiтаратура, задания 1998-2009гг. (47 530 руб.)

    Биология, задания 2003-2009гг. (33 950 руб.)
    Физика 1991-2009гг. (74 690 руб.)
    Химия 1995-2009гг. (54 320 руб.)
    Математика 1997-2009гг. (47 530 руб.)

  2. Курсы па праграме "Вечаровы ліцэй"
    Курсы, якія знаходзяцца ў гэтым раздзеле, скіраваны як на слухачоў Вечаровага ліцэя, так і на навучэнцаў, якія жадаюць палепшыць свае веды па выбраным прадмеце (прадметам). Тэрмін навучання разлічаны на адзін год, але ў выпадку паспяховага выканання прапанаваных заданняў і тэстаў Вы можаце закончыць навучанне і на працягу аднаго семестра. Акрамя тэарэтычных і метадычных матэрыялаў, прапанаваных слухачам падрыхтоўчых курсаў «Вечаровы ліцэй» курсы ўтрымліваюць выбраныя заданні ўступных іспытаў «Абітырыент ліцэя БДУ», што дазваляе вызначыць узровень патрабаванняў да ведаў абітурыентаў. На працягу ўсяго тэрміну навучання на нашых курсах Вы будзеце атрымліваць індывідуальныя online кансультацыі высока кваліфікаваных выкладчыкаў, якія, мы спадзяемся, дапамогуць Вам лепш засвоіць прапанаваны матэрыял.

    Химия 10 (обучение в течение учебного года) (33 950 руб.)

    Беларуская мова 10 (обучение в течение учебного года) (20 370 руб.)
    Беларуская лiтаратура 10 (обучение в течение учебного года) (20 370 руб.)

  3. Курсы для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ)
    Курсы па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання заснаваны на заданнях, якія выкарыстоўваюцца для падрыхтоўкі навучэнцаў ліцэя БДУ да ЦТ. У гэтыя курсы таксама ўвайшлі заданні падобныя тым, якія прапанаваліся на рэпетыцыйным тэсціраванні (РТ) ў 2007 – 2010 гг. Усе заданні РТ утрымліваюць падрабязныя рашэнні і адказы. Кожнае тэставае заданне змяшчае каментары выкладчыка. У выніку апрабацыі курсаў дыстанцыйнага навучання (ДН) у 2008-09 навучальным годзе ліцэісты, якія дадаткова навучаліся на курсах ДН, паказалі лепшыя вынікі ў параўнанні з кантрольнай групай навучэнцаў, якія не выкарыстоўвалі дадзеныя курсы для падрыхтоўкі да ЦТ. Вынікі апрабацыі курсаў дыстанцыйнага навучання паказаны ў наступнай табліцы:

    Код прадмета
    Сярэдні бал ЦТ ліцэістаў, (якія рыхтаваліся пры дапамозе курсаў ДН)
    Сярэдні бал ЦТ кантрольнай групы ліцэістаў
    (якая не выкарыстоўвала курсы ДН пры падрыхтоўцы да ЦТ)
    БЕЛ 88.6
    82.5
    МАТ 80.9
    72.9
    ХІМ 84.0
    69.4
    БІЯ 83.2
    80.3
    АНГ 75.6
    65.6
    ГІС 81.7
    68.7
    На працягу бягучага навучальнага года будуць адкрыты курсы па рускай мове, хіміі, біялогіі і гісторыі Беларусі. Сачыце за навінамі сервера дыстанцыйнага навучання ліцэя БДУ.

    02 Беларуская мова (27 160 руб.)
    04 Математика (20 370 руб.)
    05 Химия (40 740 руб.)
    07 Английский язык (27 160 руб.)
Мова навучання на пераважнай большасці курсаў - руская!
Last modified: Суббота, 21 Августа 2010, 06:49