1. Пстрыкніце на спасылку "Уваход", што знаходзіцца ў правым верхнім кутку экрана
(малюнак са спасылкай)
2. Націсніце на гузік "Стварыць уліковы запіс"
(малюнак з інструкцыяй)
3. Запоўніце форму з вашымі персанальнымі дадзенымі. Звяртаем вашу ўвагу на тое, што ўсе палі абавязковыя для запаўнення, а таксама на тое, што прозвішча і імя павінны супадаць з прозвішчам і іменем, пазначаным у дамове (заўвага для тых, хто плануе навучацца ў сістэме дыстанцыйнага навучання ліцэя БДУ на платных курсах). Таксама трэба ўвесці існуючы адрас электроннай пошты, паколькі менавіта на гэты адрас будзе дасланы ліст для пацверджання рэгістрацыі.
(малюнак з формай)

N.B.
Палі Лагін і Пароль павінны ўтрымліваць ТОЛЬКІ літары лацінскага алфавіта і лічбы.

N.B. У выпадку, калі Вы не атрымаеце ліст на працягу сутак паведаміце аб гэтым адміністратару сайта, даслаўшы ліст на адрас admin@e-lyceum.by.

4. Прачытайце ліст і накіруйцеся па спасылцы, якую ён утрымлівае.
(малюнак з фрагментам ліста)
5. Уліковы запіс будзе пацверджаны і сістэма Вас ідэнтыфікуе.
6. Калі Вы плануеце карыстацца платнымі курсамі, запоўніце форму замовы курсаў дыстанцыйнага навучання, спампуйце дамову на аказанне платных паслуг, квітанцыю на аплату, а таксама ўзоры іх запаўнення.
Last modified: Среда, 20 Января 2010, 03:02